Студэнт трэцяга курса і паралельна супрацоўнік кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Мікіта Захарчук у Новасібірску на гранд-фінале ХХVІ Міжнароднага конкурсу «Сібірскі куцюр'е» ўдастоены звання «Найлепшы ў крэатыўнасці рашэння вобраза». Ён таксама стаў уладальнікам сімвалічнай ўзнагароды конкурсу — «Срэбнага гузіка».

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — унікальная навучальная ўстанова Беларусі, бо адзіная, якая рыхтуе кадры з вышэйшай адукацыяй для лёгкай прамысловасці. Спецыялісты, якіх тут выпускаюць, заўсёды былі і будуць запатрабаванымі. Дызайнеры абутку і адзення, інжынеры, таваразнаўцы, эканамісты, тэхнолагі, праграмісты з гэтай ВНУ на вагу золата. Высокія заробкі яны могуць атрымліваць ужо на старце сваёй прафесійнай дзейнасці. З вопытам іх чакае зайздросны кар’ерны рост. Дарэчы, амерыканскі «касмічны» прадпрымальнік Ілон Рыў Маск — інжынер.